Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пранёсся міма снежань шэрай птушкай

Пранёсся міма снежань шэрай птушкай,
Сняжынкі дзесьці страціў па дарозе.
Ты бровы прыўзняла, як быццам дужкі.
Я бачу – ты сумуеш па марозе.

Не варта сумаваць, бо прыйдзе студзень,
Таропкія яго я чую крокі,
І ляжа снег табе на плечы, грудзі,
Ад холаду паружавеюць шчокі.

У шапкі снегу дрэвы апрануцца,
Шчарбаты лёд замкне надоўга рэкі.
У студзені я мару апынуцца,
Каб вуснамі твае сагрэць павекі.

15.01.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Пранёсся міма снежань шэрай птушкай - Сяргей Махнач