Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ не пачаўся снежань

Яшчэ не пачаўся снежань
А снег на зямлю ўжо лёг
Нібыта у полі вежу
Пабачу цябе здалёк

Пабачу цябе прыгожай
З чырвоным адценнем шчок
Зноў сэрца сабе ўстрывожу
Блакітам ў тваіх вачох

Пабачу цябе ўсміхнёнай
Усмешка твая – як снег
Я ёй на жыццё натхнёны
Яе палюбіў навек

А побач з табою – дрэва
Ўсё поўнае снегіроў
Вось іх нам на ёлку б трэба
Ўзамен каляровых шароў

Такою цябе пабачу
Як дваццаць гадоў таму
Узрадуюсь і заплачу
Ды й сам не пайму – чаму

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ не пачаўся снежань - Уладзімер Гардзейка