Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне распазнаць яшчэ не позна

Мне распазнаць яшчэ не позна,
Дзе кіслы квас, а дзе віно.
Паміж усіх, што стрэў я, розных
Цябе прыкмеціў я даўно.

Каханнем клясціся не буду,
Адно скажу я без прынук:
– О, каб я быў такі, як Буда,
Цябе б абняў дзесяткам рук!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне распазнаць яшчэ не позна - Пятрусь Броўка