Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ большы псіх

Жах ад той лёгкасці, той неразмытай радасці,
калі нянавісць да ворагаў б’е па другіх.
І неахвота пра баягузаў бандамі, гадасці
ўсім відавочнай. але яшчэ большы псіх

Тузае за вяровачкі. вось да яго з пашанай.
гідра ўсё багацее, шмат ліха, наперакор
гэным чаканням крызісаў, спада спантанна
даляра. хай тыя дурні ваююць там за яго.

Выбар здаецца маленькі. ад радасці
пазабіраць ўсё сваё, што часова ў чужых.
і плюючы на пагібель душы, з саладжавасці,
саманянавісць калі пераносіцца на другіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ большы псіх - Андрусь Сталярык