Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь

Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь
Соль словаў запаветных,
Яшчэ яму расці, сталець,
А маці шые ветразь.

Мінаюць доўгія гады
Ў турботах непрыкметна.
Дзень белы, сіні, залаты…
А маці шые ветразь.

І вось расстайны выпаў час,
Калі пад песню ветру
Хлапчына ў маці на вачах
Ўздымае белы ветразь.

Што чайка роспачна крычыць?
Сын шчасна азірнецца.
І ўслед за ветразем ляціць
Сівой матулі сэрца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь - Зінаіда Дудзюк