Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У вечар веснавы дымок ледзь кавы ўецца

У вечар веснавы дымок ледзь кавы ўецца,
Суцішэў дождж, і просінь як адліга.
Вось першая заззяла зорка і, здаецца,
Для аднаго цябе яе святло праліта.

У вечар набрынялы позіркамі й рухам
Няспешна час з табою рушыць побач.
Няўклюдны цень дубоў, ціхмяны і магутны,
Гайдае суразмоўку тваю – роспач.

У вечар мройны, поўны дзіўных рыс,
Цябе пакліча Тагасвецце…
Калі паймчыць да долу Зніч,
І дымок кавы знікне недзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У вечар веснавы дымок ледзь кавы ўецца - Павел Гаспадыніч