Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вечар на захадзе ў попеле тушыць

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой…
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечар на захадзе ў попеле тушыць - Максім Багдановіч