Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы вечар

Гадзіннік б’е ўжо позні час,
Нявесела сядзець у хаце.
Прайдуся сцежкаю ў час,
Калі кружыцца снег у садзе.

Мне бачны снежны карагод,
Бы рукі маюць шмат пушынак
І танчыць прыйдуць круглы год
Мо сто і тысячы дзяўчынак.

Няшмат дзе знойдзеш ты святла
У прыцемках зімовых вуліц,
На фоне толькі ліхтара
Крыштальны свет, што вока
жмурыць.

Скрыпучы снег бяру рукой,
Трымаючы зіхценне зорак.
І радасна бягу дамоў,
Каб заўтра зноў сустрэць свой
золак.

Засыпле сцежкі ўсе зіма
і дрэвы ўсе паснуць ад сцюжы,
Але застанецца душа
Прыгожай, як пялёстак ружы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зімовы вечар - Надзея Шылавец