Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў,
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:”Хопіць! Досыць!”
Шэры снег ты ідзеш усё адно…

І здалёк набліжаецца шэрасць…
Вецер моцны і ўсё зноў у разнос
Гора цяпнеш…ці трохі ці цераз
Мы гарэлкаю лечым неўроз…

Трохі лепей…Цяпер не чуваць
Шэрых шын…шэрых плям на дарозе
Адбаліць… ды захочацца спаць
Моцна сцісну цябе я у аблозе

Добры вечар цяпер я с табой
Непатрэбна мне светлае заўтра
Мяккі свет і ўтульны пакой…
І няхай невядома што заўтра

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:”Хопіць! Досыць!”
Шэры снег ты ідзеш усё адно…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў - Рыгор Жук