Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА

(16.11.1888-24.12.1942)

Мінску не спіцца – у ім акупанты-фашысты.
Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты
Ад бальшавіцкай заразы, якая жывая,
Тая, якая й сваіх кожны дзень забівае.
Сыплецца снег, як парваныя пісьмы да Бога.
Сыплецца снег на цябе, канваіраў, дарогу.
І анколі, ніколі не вернешся ты ўжо дадому,
І ўжо грахоў не адпусціш ты болей нікому,
І ўжо не скажаш, што вораг не злым не бывае,
Вораг заўсёды чужы і чужых ён знішчае
Хоць ён з усходу ці з захаду прыйдзе і
скажа,
Што ён прыйшоў, каб Айчына зрабілася наша
Вольнай і самай багатай краінай у свеце.
Штык у спіну табе коле, а ў грудзі б’е
вецер.
І ўжо малітва твая, нібы сцяг, над табою
І па-над Мінскам і над Беларуссю жывою,
Што не здаецца чужынцам, не здасца ніколі,
Бо Беларусь-гэта шлях наш да Бога і волі…

12.06.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА - Віктар Шніп