Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Майго дзяцiнства астраўкі

Майго дзяцiнства астраукi

*******************************
Жыцця не зведаны сцяжыны,
Усіх іх нельга палічыць,
Кранаюць сэрца ўспаміны,
А лес імкліва ўдаль бяжыць.
І я за ім ледзь паспяваю:
Пад’емы, спускі, віражы,
У думках веску ўяўляю
І ліп палоску на мяжы.
Больш, як паўвека за плячыма
На скронях-просядзі радкі,
Зноў паўстаюць перад вачыма
Майго дзяцінства астраўкі… .
Мой родны кут і веска. З краю
Знаемы ўсім радзімы дом,
Альбом жыцця, не раз, лістаю…,
Мароз і сцюжа, дождж і гром.
Спявае певень з пазаранку,
Скаціна ходзіць па двары,
Як пад гармонь, ці пад шарманку-
“Таўкуць мак”*(1),гуртам, камары.
Зімой у гурбах робім норы,
То мчымся напераганкІ,
На матаце*(2).Нібы ўчора
Было ўсе, толькі сінякі,
Як спадарожнікі здарэнняў,
Ці як пацверджанне таго,
Што я, як дрэва без карэнняў:
Чагосці роднага, майго.
…Усіх нас пяцера ў матулі-
Ступілі ў новы, светлы мір.
Гады ляцелі, нібы кулі,
Яна ж нам – Бог і камандзір.
Бывала дзе, парвеш штаніну,
Альбо ўлезіш з кім у гразь,
Матуля возьме хварасціну-
Хавайся ў бульбу*(3)-дась дык дась.
Былі ў душы пратэсту хвалі-
Няўзнак наб’е хто, дзе – нібудзь,
Сяброўства змалку шанавалі.
Шкада, дзяцінства не вярнуць.
Таго дзяцінства, дзе ганялі
Мы мяч ватагай, да цямна.
Але ўжо тады пазналі,
Што есць пакуты і вайна… .
Матуля часта, вечарамі,
З вялікім смуткам на душы,
Казала, як сядзелі ў яме,
Жыцце свае каб зберагчы.
Як з лебяды рабілі стравы,
Які ўрон нанес “хапун”*(4).
Адкрыта, смела і яскрава
Магла сказаць з любых трыбун.
Нават, калі не стала таты,
У люльцы малае дзіце,
Была ў пэўнена, што хату
Ўзвесці трэба, перш за ўсе.
Здаецца-колькі той жанчыны?
Дзе брала час усе рабіць?
Кірунак выбрала адзіны-
Дзеля дзяцей у далейшым жыць.
Толькі цяпер я разумею,
Якую волю трэба мець
І сэрца, быццам Прамітэя:
Не ледзве тлець, а каб гарэць!
Каб у хаце быў ва ўсім дастатак,
І зіхацела чысціня.
Яна была і есць пачатак,
З думай аб нас, дзень ада дня.
Марозам поўнілася хата,
Бялізну несла калі ў дом:
Сястрыны вопраткі і брата,
Закамянелыя, як лом.
І наракаць не мела часу-
Будзь-то надвор’е, альбо лес,
Не заўважалі мы, ні разу,
Яе адчай і горкіх слез.
Уставала, ціхенька хадзіла,
Каб нас малых не разбудзіць.
Здароўе брала дзе і сілы,
Каб усе паспець, усе зрабіць?
Нас спешна выправіць у школу,
Пад ціскам думак і падзей,
Характар-строгі і вяселы.
Калі па вуліцы ідзе,
Матулю кожны завітае-
Яна ж настаўнік на сяле.
І клопат, ласка прарастае
І сення, праз гады, яе.

Чатыры класы толькі скончыў-
Ійшоў у другую школу, там
Усвядамляў і не аднойчы,
Што ўсе рабіць павінен сам… .
Матуля ж нас не пакідала:
І там журба была за ўсіх,
І чым магла, дапамагала
І працавала, за дваіх.
Капеяк двадцаць, альбо десяць
У кішэні кожнага было,
Каб у школе мы маглі паесці,
У сталовай, смачнага ўсяго.
Купляла ялавыя боты,
У другім разе-” керзачы”.
Хапала ўсім яе пяшчоты
І ў светлы дзень і ў цьме начы.
Я школьным ранцам ганарыўся:
Шурпатым, чорным, скураным,
Ніколі ў школу не пазніўся,
Бо быў у класе звеннявым.
Я пах абновак адчуваю…,
Назад не вернуцца гады,
З любоўю час той успамінаю,
І сам ужо не малады.
Сказаўшы так, не памылюся,
Хоць скроні снег зацярушыў,
Матуляй нашай ганаруся,
Ў якой старонцы я б не жыў.

Паклон, матуля, нізкі, нізкі!
Няхай увесь пазнае свет-
Ты самы любы, самы блізкі
І самы родны чалавек!
Настаўнік-Бога бласлаўленне,
Я праслаўляю, на вякі
Маей матулі нараджэнне,
Майго дзяцінства астраўкі.

17.04.1925 у матулi дзень нараджэння. ЮБIЛЕЙ!!!18х5!!!

*(1)”Таўкуць мак” камары. Народная прымета – к добраму надвор’ю. Перад заходам сонца вялікая чарада камароў збіралася ў адным месцы і завісала ў паветры, снуючы ў розныя кірункі, але, як нешта адно цэлае.

*(2) Матата – прыспасоба для катання зімой на ледзе, або утрамбованым снезе, зроблена у кузні з провалкі рознай таўшчынi, Г – падобнай формы. У прастанароддзі называлі таксама “каза”.
*(3)-“Хавайся ў бульбу”.Так казалі ў выпадку надыходзячай небяспекі, са значнай часткай гумару і іроніі.

*(4)Хапун-1937 год і пазней, калі НКВД забіралі ноччу людзей, каго растрэльвалі, каго высылалі ў Сібір. Наш дзед і некалькі чалавек з мамінай радні таксама быў высланы, а пасля праз десяткі гадоў рэабeліціраваны.

13.02.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Майго дзяцiнства астраўкі - Сяргей Бука