Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты – хваля майго жыцця

Ты – хваля майго жыцця,
Ты – дождж майго сэрца старога,
Сляпая мая душа
І частка цела храмога.
Ты – хвоя забытых дзён,
Ты – птушка майго юнацтва.
І сёння ты – мой праклён,
А заўтра маё багацце.
Ты – вочы маіх вачэй,
Ты – яд і вада жывая,
Ты – цемра мільёнаў начэй
І раніца Пасхі сватая.
Ты – ад, ты – жыццё маё,
Мой рай і маё паўстанне.
Напэўна, сказаў я ўсё?!
Ды не! Ты – маё каханне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты – хваля майго жыцця - Ніна Джумава