Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вечаровая элегія

Ты плануй, не плануй – вырашае заўсёды Бог.
І крыўдуй, не крыўдуй – мае рацыю ён, не ты.
Вось і сёння, напэўна, ізноўку цябе збярог
Ад чарговай спакусы ці іншай якой бяды.

У прыветнай кавярні людское шуміць трысцё.
Майго цела абрысы адлюстроўвае ўпарта шкло.
З аднаго боку, сумна – праходзіць маё жыццё.
А з другога, прыемна – пакуль яшчэ не прайшло…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечаровая элегія - Аляксей Жбанаў