Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дударыкі

Ой, ляцелі,
Ой, ляцелі,
Ой, ляцелі камары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары.

Ой, сустрэлі,
Ой, сустрэлі
Майго любага ў бары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары.

Я чакала,
Я спявала,
Я спявала пра любоў.
Няўжо, любы,
Няўжо, любы,
Ты баішся камароў?

Нізка ў полі
Травы гнуцца,
I да самай да зары
Навакол мяне віюцца,
Навакол мяне віюцца
Жаніхі, як камары.

Жанішкоў я адганяю,
З неба зорак не лаўлю.
Аднаго цябе кахаю,
Аднаго цябе кахаю,
Аднаго цябе люблю.

Адляцелі,
Адляцелі,
Адляцелі камары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары.

Назаўсёды,
Назаўсёды
Мы сустрэліся ў бары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дударыкі - Анатоль Грачанікаў