Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае Палессе

Нівы, пералескі,
Прыпяці блакіт.
Роднае Палессе,
Край наш дарагі!

Навакол – празрыстасць,
За ракой лясок.
На ўзбярэжжы клёны
П’юць праменняў сок.

А над нашай Пінай
Воблачка плыве,
Нават, як адбітак
Блукае па вадзе.

Ручаёк празрысты
Уніз бяжыць, цячэ.
І звініць не моўкне
Сонечны ручэй.

Вось такі мой горад –
Любы, дарагі!
Вечны ён мне мілы,
Вечна малады!

23.08.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мае Палессе - Ксенія Агінская