Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Майму тату

Майму дарагому тату
(да 70-гадовага юбілею)

Зноў спрабую я ў думках сталярку ўсю разам сабраць.
А зрабіў яе тата за век свой жыццёвы нямала.
Ў аканіцах-карунках вясковыя хаты стаяць,
І ад іх хараства нават сонейка ў шыбах зайграла.

Ў юбілейныя дні віншаванняў заўсёды багата,
Будней многа, а свята ў жыцці адзін міг.
Таму лепей за нас скажуць вокны, што ставіў наш тата,
Цяпло рук яго, ведаю, будзе заўсёды на іх.

2002 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Майму тату - Ніна Кавальчук