Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзицячыя размовы

Дзіцячыя размовы.

***
-А мой тата – рэжысёр.
-А ў мяне айцец – шафёр.
-А мой тата спіць-храпіць.
-А майму нага баліць.
-А ў мяне – бязглузды самы,-
Гэтак кажа мая мама.

***

-Дзетак мама нараджае,
А дарослых хто стварае?

***

-А першы чалавек адкуль з’явіўся,
Бо мамы ж не было, каб ён радзіўся

***

-А ў нашага суседа –
Жонкі дзве, ты гэта ведаў?
Першая – вечная,
Другая – стрыечная.

***
-Ой, вы гляньце-ка:
Індык – гэта качка з банцікам!

***
Тралейбус

-А тралейбус – гэта хто?
-Брат трамвая і аўто.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзицячыя размовы - Пётр Шакола