Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы

Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы.
Той першы, прыцішаны вечар.
Той першы наш мёд-пацалунак…
Душы закранутыя струны.
Абдымкі. Пяшчота. Прызнанні.
Ад вечара і да світання.
I кветкі, што зорнай купальскаю ночкай
спляліся ў адзін незабыўны вяночак.
Імгненні. Хвіліны. Гады.
I першых разладаў ліхія сляды.
Работа. I сум. Успаміны.
Пяшчота і ласка – дачушцы й сыну.
А тыя сустрэчы й мёд-пацалунак
жывуць толькі ў снах ды затоеных думках.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы - Таццяна Цвірка