Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзіцячыя размовы

Тата-памочнік.

-Мне ўрокі зрабіць дапаможа як другу:
Я ў сшытку пішу, а ён – побач, з папругай.

***

-Ты рукі памыў, вучанік?
-Не верыш? – зірні на ручнік!

***

Размова
двух хлопчыкаў.

-Я знаю, як дзяцей рабіць.
-А я скажу, як не зрабіць.

***

Штаны і спадніца.

Хлапчуковыя штаны –
З дзвюма штанінкамі яны.
Дзве нагі ў адну штанінку –
То спаднічка для дзяўчынкі.

***

Босая галава.

-А у дзядзькі Мазая
Галава ўся босая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзіцячыя размовы - Пётр Шакола