Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДЗіЦЯЧЫЯ АНЁЛЫ

Гараць у полымі бярозавыя дровы,
Ноч вугалькамі ў шыбу б’ ецца.
Ляцяць над хатамі дзіцячыя Анёлы,
Нясуць вянкі з пяшчотай нам у сэрца.

З палётам гэтым сціпла заміраюць
Турботы сумы дня, стары фальварак.
і хаты з удзячнасцю гасцей вітаюць,
Якія так падобныя да белых хмарак.

Малітва песняй лёгкай узаўецца,
Цудоўна – простыя з пяшчотай словы.
Ноч вугалькамі ў шыбу б ‘ецца,
Ляцяць над хатамі дзіцячыя Анёлы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ДЗіЦЯЧЫЯ АНЁЛЫ - Сяргей Брандт