Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Смак ліпеня

Каменьчык, цюкнуўшы у шыбу,
Даў знак – сустрэчу святкаваць.
Нясмела ты мяне паклікаў
Па кроплі ліпень смакаваць.

Збіралі зёлак пах ля рэчкі,
З рамонкаў мералі вянкі.
І елі спелыя парэчкі-
О, што за цуда смак такі!

Пасля бязглуздай нашай спрэчкі
Ад крыўды слёз мне не стрымаць…
Якія кіслыя парэчкі!
Ну проста нельга ў рот узяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Смак ліпеня - Таццяна Цвірка