Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спрэчка

Спрэчка…
**********************************
Гром уверсе грымнуў, ляснуў,
На зямлю паліўся дождж.
Ноч блукала маё шчасце
І прамокла ўсё наскрозь…

Не знайшло нідзе прытулку,
Толькі побач з лебядой.
А пад раніцу ў завулку
Шчасце стрэлася з бядой.

Абысці яе хацела,
Толькі дзе там – аніяк!
Тыдзень бойка іх кіпела –
Увайшла бяда ў смак.

Так, не вырашыўшы спрэчкі,
Разышліся – хто куды.
Шчасце туліцца за печкай,
Бы, чакаючы бяды…
9,12.07 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спрэчка - Лёля Багдановіч