Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАІЎНАСЦЬ

Б. С.

Пасля сустрэчы, пасля белых лілій
Вярнулася наіўнасць смешнай госцяй,
Было мне добра – ты мяне акрыліў,
І я лятаю ў нашай маладосці.

І сонца заіграла ў кожнай кветцы,
Іх дожджык срэбрам чыстым абмывае,
І цесна-цесна радаснаму сэрцу,
Якое аднаго цябе кахае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАІЎНАСЦЬ - Вера Буланда