Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падзяка Крапіве

Памяць жывіць чалавечую душу,
Аснова жыцця, што закладзена ў нас.
Пра Крапіву сказаць я мушу:
Баек важкіх падарыў нам ў запас.
Аснова жыцця – падмурак трывалы.
Радзіма малая – вёска Нізок.
Тут праходзілі мілыя сэрцу забавы,
І нараджаўся моцны натхненя штуршок.
Рэчка Уса абмывае палетак,
прыгожыя словы да Нёмана шле,
А колькі дзівос і прыгожых кветак
Паэтам у слаўных радках прынясе.
Гэту мясціну творцы ўслаўляюць.
Квітнеючы сад і змешаны лес,
Пералескі і роўнядзь тварыць запршаюць-
І разам імкнуцца ўзляцець да нябёс.
Мелодыя лесу, усплеск вадзіцы
З дзяцінства моцы нам надае.
За сатыру і гумар роднай крыніцы
Хочацца “дзякуй” сказаць Крапіве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падзяка Крапіве - Наталля Пятрова