Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іду туды, дзе роўнядзь поля белага

Іду туды, дзе роўнядзь поля белага,
як палатна адбелены сувой,-
там цяжар сунімае набалелага
нікім яшчэ не крануты спакой.

Іду туды, дзе ціхі гай падковаю,
дзе цішыня асмужаных лагчын,-
там думкі мітуслівыя ўладкоўвае
барвовасць урачыстая рабін.

Іду туды, яліны дзе самотныя,
дзе сонца з-за галін, як з-пад рукі,-
там словы самі, шчырыя, пяшчотныя,
кладуцца ў вершаваныя радкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Іду туды, дзе роўнядзь поля белага - Мікола Аляхновіч