Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне б шчэ туды

Ёсць недзе вёска, дзе світанні
ў садках звіняць на ўсе лады,
дзе сцежкай міма нас каханне
сышло няведама куды…
Скрыляла ўдалеч, дзе валошкі
надзеі спеляць пакрысе…
Мне б шчэ туды,
хаця б на трошкі –
зноў перажыць трывогі ўсе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне б шчэ туды - Антон Піліпчык