Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб у любові ў родным краі жыць

Хаця і шмат дзікунства на зямлі,
але такое – поўны заняпад:
каб маці-птушка крыламі сваймі
не бараніла ўласных птушанят.

Каб не карміла і не берагла,
яшчэ й сама – найгоршая бяда –
усё дзяўбла, шчыпала з-за вугла
і па адным выштурхвала з гнязда.

Чаму магчыма ў нас такая рэч?
Ці ўжо канец сусвету настае –
калі нашчадкі, звергнутыя прэч,
з-за тлумнай маці сэрцы рвуць свае?

Шукаюць недзе месца для сябе,
знаходзяць кут, каб выжыць і крыляць,
але ўсё роўна маюцца ў журбе:
ў чужыне сніцца матухна свая.

Хаця яна дагэтуль не знайшла
ў сабе жадання дзетак прытуліць,
патомства прагне сонца і цяпла –
каб у любові ў родным краі жыць.

3.04.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каб у любові ў родным краі жыць - Таццяна Дзям'янава