Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мала сказаць: ненавiджу

Мала сказаць: ненавiджу,
Мала сказаць: прызнаю,
Бiцца за праўду – i выжыць,
Нiбы салдат у баю.

Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З дробнай хлуснёй не мiрыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.

Гэтым бы i кiравацца…
Толькi і зло, i хлусня
Хiтра маскiравацца
Вучацца спрытна штодня.

Нехта i подлы, i хiжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам бiцца – i выжыць,
Нiбы салдат у баю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)
Loading...

Верш Мала сказаць: ненавiджу - Пiмен Панчанка