Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Часу няма сказаць “люблю”

Часу няма сказаць “люблю”,
не тое, што пакахаць,
а ў пісьмах бацькавых
працякае страха –
25 ёй гадкоў на Іллю.

Часу няма, калі пазваніць,
не тое, што зайсці да сяброў,
а песня матчына праз стэрэароў
заваранкам звініць.

Часу няма разабрацца ў сабе,
дзе там да душ другіх.
(Бацькам, ім ясна: вясна ў сяўбе,
восень – збірае стагі.)

Нібы ўсё добра, ды нешта не так –
часу няма, і ў дзён
зусім касмічны разгон
і касмічная пустата.

Гэтак раскручана карусель –
перад вачамі імжыць…
Часу няма прайсці па pace,
часу няма калі жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Часу няма сказаць “люблю” - Павел Шруб
 »