Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зь цягам часу

Зь цягам часу так мала пішу,
Бо, напэўна, цябе забываю.
І часьцей у нябёсы гляджу,
Толькі сонца ніяк ня спаткаю.

Зь цягам часу зьмяніліся словы,
Пасталелі вар’яцтвы мае.
Непатрэбныя болей размовы,
Толькі вобраз чароўны яе..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зь цягам часу - Мікіта Прыходзька