Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сюр-настальгія

БЛедны саван, сатканы для згубнага шлюбу з туману,
Душыць ЕНкі аб волі і рэшткі пасечанай веры.
У прасторы ЛУнаюць сляпыя вяшчальнікі цноты,
І світанне крывавы АРнамент на ўбранні выводзіць.
З цягам часу ўспаміны РАздробяцца рубам падману,
Спадзяванні загінуць у бітве з УЯўнай хімерай,
А нявеста, якая пазычыла срэбра ў САмоты,
Сваю долю ў пакутах пад горкаю зоркай народзіцЬ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сюр-настальгія - Ірына Хадарэнка