Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заранак срэбны

Заранак срэбны. А-га-гу! –
Навокал ціха, сонна, цмяна…
З галля ў ладонь сваю збяру
Пух разарваны ад тумана.

У шалік шоўкавы звяжу
Цыб’я самотнага слязіны,
Начы сшарэлую мяжу
У ценяў скрыю валасіны.

Адчую пах, што на зары
Буяе моцай адраджэння,
Красу вяльможнае пары,
Свабоды сілу абуджэння.

Нап’юся чыстае вады
З пякучай холадам крыніцы,
Амыю стомы ўсе сляды
Крыштальным водарам жывіцы.

Шырока сэрца расчыню,
Самоты даўняе нягоды
Ператвару ў маю вясну –
І затулю ў ім назаўсёды

22 сакавіка 2010 02.00

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Заранак срэбны - Яўген Бартніцкі