Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навальніца

“Навальніца”
Неба-чыстае без хмаркі
Без памылкі і памаркі
Сонца-ярка-жоўты шар
Не дзянек а божы дар
Толькі парыць няма спасу
У нейкім марыве абшар
Рэдка ветрык пагуляе
Спека дыхае ў твар
Змоўклі птушкі і трывожна
Лес шумлівы замаўчаў
Пакуль хтосьці асцярожна
Хмаркі ў чэраду збіраў
Неба цемным набухае
Як гармата гром страляе
Успыхне зарывам зарніца
Палыхне над галавой
І пальецца дождж ракой
Задрыжыць і затрасецца
Шыба ў старанькім акне
Нейкім жахам адзавецца
У душы, на самым дне
Барабаніць дождж па даху
Па дарозе ручаі
Сад стары трасе ад страху
Россып яблык на зямлі
Праляцела, праняслося
Ці было, ці то здалося
Ціха зноў і ветрык свежы
Дождж адмыў палі, лясы
Зноў прыветлівае сонца
Чутны птушак галасы
Адгрымела навальніца
ды аставіла сляды
На траве і на лісточках
Дрыжаць кропелькі вады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навальніца - Мікалай Кот