Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крочыш па вуліцы. Дождж

Крочыш па вуліцы. Дождж.
Смутак. Хмары засланяюць сонца.
Ты чакаеш, што дождж прынясе штосьці новае,
Здаволіць смагу, змое бруд часу.

Але ён ідзе ды ідзе,
Не зважаючы на надзеі,
На сумныя позіркі ў неба.
Што будзе далей?

І невядома, калі гэта скончыцца,
Ці зьменіцца што-небудзь.
І навошта мы чакаем гэтых зьменаў.
Дождж…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крочыш па вуліцы. Дождж - Мікіта Прыходзька