Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Анічога ня зьменіцца

Анічога ня зьменіцца. Акрамя даты ў календары,
Ну можа яшчэ глабальнае пацяпленьне,
Ці дзеці вырастуць у тваім двары,
Ці вырашыш змяніць працу,
Ці проста пратрымацца,
Зьбіраючы камяні.
Анічога ня зьменіцца. Ты выйдзеш увосень на вуліцу
І ўспомніш, што трэба было купіць курыцу.
Але дзень такі прыемны.
А ты нежывы. Але нічога дрэннага.
Памаўчы.
Анічога ня зьменіцца.
Хіба што кот больш ня будзе
Ганяцца за лазінкай ад веніка
А толькі назіраць стомлена
І жмурыцца пад промнямі,
Як і ты.

Nemaula

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Анічога ня зьменіцца - Аўтар невядомы