Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На пустынных нівах

На пустынных нівах
не расце ільна,
высеецца, хіба,
зелле палына,
высеецца, можа,
малады лясок.
На забытых пожнях
час – за крокам крок.
Не чуваць тым нівам
песень араты́х.
Жнеяў смех журлівы
не аздобіць іх.
І галосіць ніва
ноччу, бы ў сне:
-Сябар клапатлівы,
як, ты здрадзіў мне?…
Не ўбачыць нівам
злых памылак тых,
што прыносіць Прыпяць
ў хвалях у сваіх.
Што ўзлятаюць ў неба
з крыламі буслоў.
Людзі, больш не трэба,
больш не трэба слоў!
О, сляпыя людзі,
вам не зразумець!
Колькі ўжо будзе
вас зямля цярпець!
Вашыя памылкі
не забіць вякам.
О, зямля жывая,
шчыра я пытаю:
-Ты даруеш нам?…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На пустынных нівах - Ксенія Валенда