Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Каплічкі ды касцёлы

Каплічкі ды касцёлы,
Дзе ў цішыні схаваны
Малітвы нашых продкаў, –
Навечна зруйнаваны!

І не спыніць навалы,
Зямля дрыжыць ад болю,
З падбітымі крыламі
Буслы жывуць ў няволі.

А звонку крывапіўцы
Зламанымі крыжамі
Утоптваюць зямліцу,
Нібы варонаў зграя.

І стогне наваколле,
Падняцца сіл не мае,
А у касцёльным звоне
Ўзрастае моц людская

І рэхам разбурае
Савецкія законы –
Малітва адраджае
Каплічкі ды касцёлы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каплічкі ды касцёлы - Антон Янкоўскі