Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАРАСТКi

Садзiцца дзень за лес стамлёна,
Апошнi круг зрабiлi жураўлi
Над полем, дзе зярняткi клёна
Пусцiла парасткi з зямлi…

Пасееў вецер кволае заўчора,
А лёс паслаў – кароткi век:
i лягуць клёны пад разоры
i не падняцца iм павек.

…Нас вучыць мудрая прырода:
Радзiся – парасткi пускай
На той зямлi, адкуль ты родам,
А мяккай глебы не шукай!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПАРАСТКi - Міхась Курыла