Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Час пік. Трамвай

Час пік. Трамвай. Зайшла жанчына
З цяжкой, напханай поўна сумкай.
Вакол расселіся мужчыны,
Ніхто падняцца не датумкаў.

А найсумленны – шчэ хлапчына –
Прыўстаў, паклікаў цётку пальцам.
“Мне ўжо выходзіць праз прыпынак.
Дык Вы тады не празявайце…”

10.06.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час пік. Трамвай - Таццяна Дзям'янава