Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нехта я

У свеце казачных знаходак,
Ў святле фальшывых маякоў
Я нечы дзіўны аднагодак,
Шкілет у шафе пад замком.

Паміж пазычаных ілюзій,
Сярод бязвольных перамог,
Я аўтар нечыіх алюзій,
Я нібыта паўночны бог.

У шэрагу сваіх імкненій,
У сне, які схаваў падман,
Я нечыіх сумневаў геній,
Падзенняў нечых капітан…

Ў мільганні тых адлюстраванняў
Сябе так цяжка адшукаць:
Памылак, хібнасці, ваганняў,
І досведу шальная стаць –

Перашкаджае ўсё убачыць,
Перашкаджае зразумець:
Казніць сябе ці ўсё прабачыць,
Дзе золата, дзе проста медзь…

І прыйдзе ён да нас здалёку,
Калі праб’е умоўны час, –
(Цыліндр, кій і паліто) –
І ткне халодным пальцам вока,
І дойдзе вось тады да нас,
Што гэты “хтосьці я” – ніхто!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нехта я - Максім Фядорчанка