Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забiлi вокна дошкамi

Забiлi вокна дошкамi
Бывай жа, мой дамок
Пратоптаннай дарожкаю
Iду я за парог

Iду сабе далiнамi
Ў далёкай старане
А птушкi гаманлiвыя
Усё спяваюць мне

Iду, не абарочваюсь
Далёка мой дамок
I лезуць думкi змрочныя
У бедны чарапок

Чаму, чаму, быў змушаны
Пакiнуць я свой кут?
Чаму не стаць мне птушкаю
Пазбавiўшысь пакут

Узняцца над зямелькаю
Убачыць з вышынi
Святочнаю нядзелькаю
Дамка свайго агнi

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забiлi вокна дошкамi - Уладзімер Гардзейка