Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці трэба пра гэта пісаць?

Лепш стаць дрэнным паэтам,
Чым ні кім не стаць у жыцці.
З дрэнным вершам застацца лепей –
Чым застацца з нічым.

Можна многа пісаць пра каханне,
Пра сяброў, пра Радзіму, пра дом
І аднаму сустракаць ўсе світанні –
Толькі з вершамі ў том.

Але ж калі любіш Радзіму,
Калі ёй аддаеш ўсё жыццё.
Калі кахаеш дзяўчыну,
І дорыш ёй сэрца сваё…

Ці можна пісаць тады дрэнна?
Ці трэба пра гэта казаць? –
Трэба, бо словы тады недарэмны,
Калі ты умееш кахаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 4.00 out of 5)
Loading...

Верш Ці трэба пра гэта пісаць? - Аляксандр Марынін