Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш І ня трэба смяяцца



І ня трэба смяяцца,
Тут жа лютасць сваю выяўляць.
Давядзецца растацца:
Гэту думку пара ўсведамляць

І настрою разбітыя рытмы,
І турботы застылай душы,
І чакання дарэмнага сутнасць…
Ды і сам ці ўсё добра пражыў?

З гэтым трэба змірацца,
Бо і светлых дастала хвілін…
Не патрэбна чапляцца,
Выцякае хвілінамі сплін.

Усё ж не трэба смяяцца,
Як і лютасць сваю выяўляць.
Марнатраўна баяцца,
Бо няма ўжо чаго і губляць…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І ня трэба смяяцца - Ал Ті