Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ня трэба нічога тлумачыць увогуле гаварыць

Ня трэба нічога тлумачыць увогуле гаварыць
Лепей лічыць варон альбо на вакзале вагоны
Сядзець пад замком маўчаньня слухаючы парасоны
Песьню дажджу пад небам у голых нэрвах зарніц

Лавіць кожны шоргат наўкола ды адпускаць назад
Біць толькі бібікі й лынды крыўдзіць хіба што мухі
Выходзіць выключна ў космас і не ў сабе ад скрухі
Па даляглядзе туляцца мроячы з галавы да пят

Гуляць у хованкі з часам губляючы памяць ды
Сена касіць дыназаўрам на выпадак зьледзяненьня
І Сотню гадоў самоты ляжаць у зімовых сьненьнях
Чыстым зыкам напоеных да вечнае дабраты

Прыручаная ж адзінота ня мае сабе канца
Цягне ката за хвост настырная як пасаты
І рупіць сабраць чамаданы выдыхнуцца за краты
Выскачыць на сустрэчную й выжыць з розуму ад жыцьця

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Ня трэба нічога тлумачыць увогуле гаварыць - Gwlan