Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Разбітае люстэрка

Як страшна, як дзіўна, як смешна…
Ці то не хапае святла?..
Ва ўчора разбітым люстэрку
Знікае святая замля…

Знікаюць лясы, гінуць плёсы,
Азёры зліваюца ўглыб.
Яскравы блакіт свой нябёсы
Хаваюць у шэры граніт.

І вочы, каханыя вочы
Губляюць сваю цеплыню…
І крокам крывавым я босая
Па гэтых аскепках іду.

І кроў выцякае няспешна:
На кветках блішчаць кругляшы…
Так, Божа, я болей ня смешная,
Бо мерцвянею ў душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Разбітае люстэрка - Надзея Кухарчык