Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Луг паэта

Луг паэта поўны траў.
На жалейцы ветрык йграў
І аб праўдзе, і аб волі
І аб горкай нашай долі…
Луг паэта каля рэчцы,
Дзе вядзе ён з лёсам спрэчкі:
Хто каго перажыве?
Вершы я? Ці верш мяне?
Луг паэта ў рамонках,
У васільках, бярозках тонкіх…
Б’юць званы старой царквы
Людзі, ці прачнемся мы?
Ці пачуем яго слова
Ў цішыні лясоў сосновых..
Заклікаў любіць зямлю,
Не чужыну, а сваю…
Зіхаціць раса на лузе,
Каля рэчцы белы бусел,
І няхай няма паэта…
Яго луг заўсёды ў кветках…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Луг паэта - Кацярына Елісеенка