Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Толькі птушкі могуць так любіць

Толькі птушкі могуць так любіць
Неба сінь, вясны прастор бязмежны.
Толькі ім, свабодным і бязгрэшным,
Так салодка і прывольна жыць.

Славіць дзень, зямлю і родны край
I спяваць натхнёна на ўсе грудзі.
Ну, а маладымі паміраць
За Айчыну могуць толькі людзі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Толькі птушкі могуць так любіць - Навум Гальпяровіч