Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Я люблю сваю айчыну

Я люблю сваю айчыну,
Хоць і рэдка там бываю.
І як каханую жанчыну
Яе ў вершах апяваю.

Ёсць у ёй свае прыкметы,
Такіх не знойдзеш больш нідзе.
Гэты край ад ўсіх адметны,
Мяне туды душа заве.

І я хацеў бы пасяліцца
І жыць адвечна толькі ў ім,
На прыгажосць яго дзівіцца
І апяваць ў радках сваіх

Яго рэкі і азёры,
Яго лясы, палі і нівы.
І ўсе цудоўныя прасторы
Маёй шаноўнай радзімы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я люблю сваю айчыну - Зміцер Аўчыннікаў