Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заліло малінавым сьвятлом

Заліло малінавым сьвятлом
Сонца вечаровае палеткі,
І становіцца Сусьвету дном
Аблічча мае роднае зямелькі.
Адыходзіць дзённа мітусьня
На спачын – за рэкі, лясы, горы –
Адступае марнасьць ўся быцьця,
Хваляй наплывае Вечнасьць-мора…
Паплыву-памкнуся я па ім
Ў ірэальны сьвет сваіх ўяўленьняў,
Свацьця-ноч разбудзіць успамін
Пра мае юнацкія памкненьні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Заліло малінавым сьвятлом - Юрась Півуноў