Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З мамай у навагоднюю ноч

Чытаю твае віншаванні
з навагодняй паштоўкі.
Пастаўлю паштоўку на стол
і вып’ю горкай настойкі.
Раскручаны час-махавік
не спыніцца на хвіліну –
зязюля працягне лік,
і светласць мелодый нахлыне.
Святочны горад не спіць,
салютам квітнее неба,
і новы год прыляціць
надзею з’яднаць з сусветам.
Пачуеш мяне, бо лягчэй
душою здалёк убачыць,
калі я з тваіх вачэй
слязой паплыву гарачай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З мамай у навагоднюю ноч - Юрась Шамецька